Які такі “патоп“? в городе Минск
Кемлівая Вавёрка, рамантычны Кабанчык і Кароўка-ласаўка не проста жывуць і крочаць па свеце, а шчыра, з цеплынёй і клопатам аб іншых пакаленнях ставяцца да прыроды і наваколля.
А “Які такі “патоп”?” – спытаеце вы. Вавёрка, Кабанчык і Кароўка ўжо чакаюць вас у новым экалагічным спектаклі РТБД, каб распавесці аб усіх тонкасцях і “тлустасцях” беражлівых адносін да месца, у якім мы ўсе жывём. Будзе не толькі пазнавальна і карысна, а і весела, яскрава і па-сяброўску, з гульнямі, жартамі і загадкамі.
УВАГА! Будзьце асцярожныя, вашы дзеткі пасля спектакля могуць пачаць самі сартыраваць смецце.
Жанр: экаспектакль
Рэжысёр-пастаноўшчык: Вераніка Буслаева
Сцэнограф і мастак па касцюмах: Юрый Саламонаў
Кампазітар: Міхаіл Абухаў
Відэакантэнт: Аляксей Ладышаў
Узроставыя рэкамендацыі: 6+
Прэм’ера: 8 ліпеня 2025 года
Працягласць: 1 г. 10 хв. з антрактам